Кафе "Гараж"

Гараж

Тыдзень беларускай кухнi у КАФЭ ГАРАЖ!

08.06.2015

З 8 па 14 чэрвеня КАФЕ ГАРАЖ стане ўдзельнікам Тыдню беларускай кухнi!

Калi раптам адчуеш камунальныя пахi

I жыццё цябе возьме ў пятлю :)

Зарулi ты у ГАРАЖ не на суп з чарапахи

А на суп з бульбай у червенЮ!

Тыдзень беларускай кухні ў КАФЭ ГАРАЖ!

 

I толькі так! З 8 па 14 чэрвеня КАФЕ ГАРАЖ стане ўдзельнікам Тыдню беларускай кухнi! I калі ты сапраўдны беларус, i ездзіш на сапраўдных беларускіх нумарах – зарульвай да нас на халодны суп са шчаўя са смятанай и маладой бульбай! Але гэта не усё, ГАРАЖ падрыхтаваў шмат паліва для сваіх Гасцей:

  • закуска з курыцы з вяндлінай і зялёным гарошкам – 50 000 бел.руб.
  • рыба на топленым масле з запечанай бульбай – 70 000 бел.руб.
  • калдуны з мясам – 50 000 бел.руб.
  • галлё тварожнае з мёдам – 35 000 бел.руб.
  • журавiнавы морс – 10 000 бел.руб.

Паркуйся у нас, будзе смачна!

p.s. Сапраўдны беларус павінен ведаць, што «ў червенI» правільна пісаць праз «i»! Калi ты заўважыў памылку – ты прайшоў наш тэст! Малайчына!